ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 ліпеня 2022, 15:07

Макей: палітычным элітам краін Захаду стала яўна не да сваіх грамадзян

Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заходніх дзяржавах глыбока ўкараніўся ўнутраны крызіс - іх палітычная эліта цалкам адарвана ад рэальных патрэбнасцей свайго грамадства. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей ва ўступным слове да чарговага даклада МЗС "Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету - 2022", які размешчаны на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

"Дамінантная змястоўная лінія, якая пранізвае ўвесь даклад, дэманструе наяўнасць праблемы ў сферы захавання правоў чалавека, якая востра стаіць у заходнім грамадстве. Такая праблема асабліва ўзмацнілася на фоне грамадскіх супярэчнасцей, выкліканых нездаволенасцю насельніцтва палітыкай пандэмійных абмежаванняў, якая ўсё яшчэ прадаўжаецца, і рэзкім спадам узроўню жыцця", - адзначыў міністр.

Паказальна, паводле яго слоў, што размова ідзе аб краінах, якія больш за ўсё спрабуюць навязваць свету сваю мадэль дэмакратыі і праваахоўных практык. "Даклад дае магчымасць абрысаваць контуры ўнутранага крызісу, які глыбока ўкараніўся ў заходніх дзяржавах, а менавіта поўнай адарванасці палітычнай эліты ад рэальных патрэбнасцей свайго грамадства. У пагоні за ўсёмагутнасцю на знешнім флангу, у спробах навучыць жыццю іншыя дзяржавы палітычнаму істэблішменту гэтых краін стала не да сваіх грамадзян. Толькі некаторымі прыкладамі такой "палітыкі адмены" ў адносінах да простых людзей з'яўляецца сістэмная дыскрымінацыя ў грамадстве, практычна штодзённыя сілавыя разгоны мірных пратэстаў, парушэнні правоў бежанцаў і мігрантаў, блакіроўка доступу да СМІ і інш. Усё гэта яскрава праілюстравана ў дакладзе на прыкладзе канкрэтных кейсаў", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

На яго думку, абсурднасць сітуацыі ў тым, што заходнія ўпраўленцы, чыя палітыка прывяла да апісаных праблем, прадаўжаюць выдаваць сабе самі мандат на варожую дзейнасць у адносінах да іншых суверэнных краін, зразумела, без уліку інтарэсаў свайго грамадства. "У пагоні за ўладай любой цаной яны прадаўжаюць адкрыта злачынную дзейнасць па прымяненні санкцый супраць непажаданых дзяржаў. Парадаксальна, але першымі, хто адчуў на сабе ўдушлівы эфект ад санкцый, сталі менавіта грамадзяне заходніх дзяржаў. Рытарычнае пытанне напрошваецца само сабой: а хто-небудзь пытаўся дазволу ў гэтых грамадзян на правядзенне такой палітыкі дзяржавы? Хто-небудзь папярэджваў іх аб наступствах, якія лягуць на іх плечы? Адказ відавочны... Ніхто", - заўважыў кіраўнік МЗС.

Ён падкрэсліў, што Беларусь неаднаразова ўказвала на недапушчальнасць выкарыстання правоў чалавека ў якасці палітычнага метаду выбудоўвання міждзяржаўных узаемаадносін. "Ідэальных краін у свеце няма з-за аб'ектыўных прычын. Пытанні правоў чалавека ў любым грамадстве павінны аб'ядноўваць, а не раз'ядноўваць. Правы чалавека павінны з'яўляцца кропкай пошуку прымальных рашэнняў, а не прычынай для разладу", - рэзюмаваў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі