Поўная версія

Макей наведвае з візітам Швецыю

Палітыка 05.11.2019 | 11:50
Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Швецыю. Такая інфармацыя размешчана на старонцы МЗС Беларусі ў "Фэйсбуку", паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Швецыі, Уладзімір Макей, у прыватнасці, прыме ўдзел у сустрэчы высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя "Усходняга партнёрства" і правядзе некалькі двухбаковых сустрэч.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія