Поўная версія

Макей і Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін

Палітыка 17.10.2019 | 13:19
Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей. Фота з архіва
Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей. Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, кантакты паміж міністэрствамі замежных спраў і актуальнае развіццё сітуацыі ў рэгіёнах з павышанай напружанасцю", - праінфармавалі ў МЗС.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія