Поўная версія

Латвія рыхтуецца да візіту Лукашэнкі, чакае прапаноў ад Беларусі па датах

Палітыка 06.11.2019 | 11:56

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Латвія рыхтуецца да візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, чакае прапаноў ад беларускага боку па датах. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку важнейшых тэм сустрэчы былі палітычныя кантакты, падрыхтоўка візіту Прэзідэнта Беларусі ў Латвію. Рыга, паводле слоў пасла, рыхтуецца да гэтага візіту, чакае прапаноў, калі ён можа адбыцца. Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу выказаў упэўненасць, што будучы візіт надасць сур'ёзны імпульс двухбаковым адносінам.

Спікер звярнуў увагу на актывізацыю супрацоўніцтва на ўзроўні міністэрстваў, ведамстваў, парламентаў. "Парламенцкія кантакты развіваюцца даволі нядрэнна. І не толькі на двухбаковай аснове, але і ў міжнародных арганізацыях, асабліва ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Ён прапанаваў больш актыўна выкарыстоўваць пляцоўку Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора, у якой Латвія з'яўляецца пастаянным удзельнікам, а Беларусь зацікаўлена атрымаць статус наглядальніка.

Стратэгічным пытаннем старшыня Палаты прадстаўнікоў назваў супрацоўніцтва ў транспартна-транзітнай сферы. Спікер лічыць, што дэпутатам трэба актыўна падтрымліваць праекты, якія былі б выгадныя абедзвюм краінам. Эйнарс Семаніс у сваю чаргу зрабіў акцэнт на чыгуначных перавозках, перавалцы грузаў праз латвійскія парты. "Латвія, як і Беларусь, вельмі зацікаўлена ва ўсіх пытаннях, якія звязаны з транзітам і транспарціроўкай нафты і нафтапрадуктаў, мінеральных угнаенняў", - сказаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што ў Беларусі і Латвіі ёсць сур'ёзныя магчымасці для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту, асабліва ў плане стварэння сумесных прадпрыемстваў. Цяпер у Беларусі працуюць амаль 600 кампаній з латвійскім капіталам. "Мы маем намер і далей садзейнічаць паглыбленню супрацоўніцтва праз групы дружбы, якія створаны ў парламентах Беларусі і Латвіі", - падкрэсліў спікер. Ён выказаў надзею, што за час дыпламатычнай місіі Эйнарса Семаніса адбудзецца сустрэча кіраўніцтва беларускага і латвійскага парламентаў.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота МЗС Беларусь і ААЭ абмяркоўваюць магчымасць узаемнага прызнання вадзіцельскіх правоў
Учора 19:55
Андрэйчанка: у абноўленай мадэлі СД павінна быць выразная нацэленасць на вырашэнне практычных задач
Учора 14:01
Зась абмеркаваў з калегамі з СНД актуальныя пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі
Учора 12:22
Алег Гайдукевіч. Фота з архіва Парламентарыям трэба будзе больш актыўна пашыраць інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне - Гайдукевіч
Учора 09:04
Рапота: для беларуска-расійскай інтэграцыі 2019 год стаў самым інтэнсіўным
20 Лістапад, 17:01
Сямашка: узгоднена 21 інтэграцыйная дарожная карта
20 Лістапад, 14:23
Фота МЗС Развіццё ўзаемадзеяння Беларусі з агенцтвамі ААН абмеркавалі на сустрэчы Рыбакоў і Гутэрыш
20 Лістапад, 10:15
Румас: вынікі інтэграцыі ў СД відавочныя і бясспрэчныя
20 Лістапад, 09:00
Румас і Мядзведзеў шэсць гадзін абмяркоўваюць інтэграцыйныя дарожныя карты
19 Лістапад, 19:23
Поўная версія