Поўная версія

Беларусь прыняла ўдзел у абмеркаванні пытанняў бяспекі ў краінах "Усходняга партнёрства"

Палітыка 14.11.2018 | 09:12

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка выступіў на мерапрыемстве "Бяспека ў краінах "Усходняга партнёрства": ці ёсць месца для нейтралітэту?", арганізаваным па лініі экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог" у рамках старшынства Аўстрыі ў Савеце ЕС, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Алег Краўчанка адзначыў некаторыя этапы фарміравання, эвалюцыі і трансфармацыі канцэпцыі нейтралітэту ў Еўропе і запрасіў удзельнікаў семінара абмеркаваць магчымасць выкарыстання элементаў класічнай канцэпцыі нейтралітэту і яе сучаснай інтэрпрэтацыі для зніжэння напружанасці ў рэгіёне, зыходзячы з рэалістычнай ацэнкі сітуацыі і існуючых альянсаў.

Прадстаўнікі Аўстрыі, Мальты, Швецыі, Швейцарыі і Фінляндыі выступілі з дакладамі аб перадумовах і ўмовах фарміравання нейтралітэту ў сваіх краінах. У дыскусіях прынялі ўдзел прадстаўнікі экспертных і акадэмічных колаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Украіны, Фінляндыі, Швейцарыі, Швецыі, а таксама члены Нацыянальнага сходу Беларусі.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія