Поўная версія

Краўчанка прадставіў ініцыятывы Беларусі ў сферы еўрапейскай бяспекі на канферэнцыі ў Швейцарыі

Палітыка 06.09.2019 | 19:11
У час сустрэчы. Фота МЗС
У час сустрэчы. Фота МЗС

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 5-6 верасня наведаў Швейцарыю з рабочым візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Алег Краўчанка прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па тэматыцы еўрапейскай бяспекі "Круглы стол Шамбезі" (горад Гліён над Мантро). Намеснік міністра прадставіў асноўныя падыходы і ініцыятывы Беларусі ў гэтай сферы, уключаючы ініцыяваны краінай запуск шырокага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі.

Ён таксама правёў сустрэчу з намеснікам дзяржаўнага сакратара ў Федэральным дэпартаменце замежных спраў Швейцарыі Крысцінай Марці Ланг. Бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі беларуска-швейцарскага ўзаемадзеяння, далейшыя крокі па пашырэнні супрацоўніцтва.

Алег Краўчанка і Крысціна Марці Ланг сустрэліся з удзельнікамі беларуска-швейцарскага экспертнага семінара па абмене вопытам у галіне прадухілення катаванняў і жорсткага абыходжання, які праходзіў гэтымі днямі ў Берне і Жэневе ў адпаведнасці з дамоўленасцю аб развіцці дыялогу па правах чалавека, дасягнутай на кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Швейцарыі ў снежні 2018 года.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
У палітычных партыях знаходзяцца 65,5 працэнта зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты
18 Кастрычнік, 18:09
Парламенцкая дэлегацыя Славакіі наведае Беларусь 20-22 кастрычніка
18 Кастрычнік, 18:08
Турчын і Акімаў знялі рознагалоссі па праектах некаторых дарожных карт па паглыбленні інтэграцыі
18 Кастрычнік, 16:51
Фота з архіва У Беларусі зарэгістравана 558 кандыдатаў у дэпутаты
18 Кастрычнік, 12:16
Камісія Парламенцкага сходу абмяркуе ў Мінску праект бюджэту СД на 2020 год
17 Кастрычнік, 17:01
У СНД занепакоены ўзмацненнем актыўнасці НАТА ля граніц Садружнасці
17 Кастрычнік, 15:50
Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей. Фота з архіва Макей і Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін
17 Кастрычнік, 13:19
Больш за 2,3 тыс. нацыянальных наглядальнікаў ужо акрэдытавана на парламенцкіх выбарах у Беларусі
17 Кастрычнік, 09:35
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца ў Беларусі
17 Кастрычнік, 09:16
Поўная версія