Поўная версія

Яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання склала 11,51 працэнта

Палітыка 14.11.2019 | 09:01

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За два дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 11,51 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 10,58 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,87 працэнта, Гомельскай - 12,41 працэнта, Гродзенскай - 10,08 працэнта.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 11,72 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 11,97 працэнта, у Мінску - 10,92 працэнта.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 млн чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і прадоўжыцца па 16 лістапада ўключна.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія