Поўная версія

Іран разлічвае на далейшае ўмацаванне дружалюбных адносін з Беларуссю - пасол

Палітыка 04.11.2019 | 17:25
Мастафа Авейсі
Мастафа Авейсі

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран разлічвае на далейшае ўмацаванне дружалюбных адносін з Беларуссю. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з паслом Ірана ў Беларусі Мастафой Авейсі, які завяршае дыпламатычную місію ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Бакі абмеркавалі развіццё партнёрства дзвюх краін. "Мастафа Авейсі выказаў упэўненасць у далейшым умацаванні дружбы паміж Беларуссю і Іранам. На яго думку, у краін ёсць магчымасці для павелічэння тавараабароту, рэалізацыі новых сумесных праектаў. Цікавасць уяўляюць такія напрамкі, як медыцына, фармацэўтыка, тэхналогіі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Міхаіл Мясніковіч падзякаваў паслу за асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-іранскіх сувязей. За час работы Мастафы Авейсі дастаткова актыўна і з добрымі вынікамі развівалася міжпарламенцкае супрацоўніцтва. "Кантакты паміж групамі дружбы садзейнічалі ўмацаванню даверу і ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі", - падкрэсліў кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

У час перагавораў разгледжаны таксама пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Ірана ў адукацыі і навуцы. "Нам трэба ўмацоўваць гуманітарныя сувязі, а гэта адукацыйныя праграмы, навукова-тэхнічныя праекты", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія