Поўная версія

ЕС рыхтуе для Беларусі новую праграму ў сферы рэгіянальнага развіцця і падтрымкі мясцовых ініцыятыў

Палітыка 18.09.2019 | 15:07
Берэнд дэ Гроат
Берэнд дэ Гроат

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕС рыхтуе для Беларусі новую праграму ў сферы рэгіянальнага развіцця і падтрымкі мясцовых ініцыятыў. Аб гэтым заявіў кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Берэнд дэ Гроат на сустрэчы са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандрам Папковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Работа па падрыхтоўцы новай праграмы вядзецца сумесна з Міністэрствам эканомікі Беларусі. Дакумент накіраваны на садзейнічанне комплекснаму развіццю рэгіёнаў за кошт выкарыстання іх канкурэнтных пераваг. Яна ўключае тры асноўныя кампаненты - навучанне мясцовых органаў улады і органаў самакіравання новым практыкам эканамічнага развіцця, у тым ліку фарміраванню стратэгій рэгіянальнага развіцця, вызначэнне кропак росту ў рэгіёнах, а таксама фінансаванне праектаў па іх развіцці. Плануецца, што праграма будзе запушчана ў наступным годзе і пачне працаваць у Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Аб'ём фінансавання ацэньваецца больш як на 18 млн еўра.

Берэнд дэ Гроат падкрэсліў, што супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю развіваецца па многіх напрамках - энергетыка і энергаэфектыўнасць, ахова навакольнага асяроддзя, адукацыя, ахова здароўя і інш. "У цэлым супрацоўніцтва ацэньваецца як эфектыўнае з пункту гледжання тых задач, якія ставіліся ў рамках праграм. Але я хацеў бы падкрэсліць, і мы гэта абмяркоўваем з Міністэрствам эканомікі Беларусі, што настаў час выходзіць на больш высокі ўзровень узаемадзеяння ў сферы эканамічнага развіцця. Менавіта ў гэтым кантэксце мы распрацоўваем новую праграму", - заявіў ён.

У сваю чаргу Аляксандр Папкоў адзначыў, што Беларусь разлічвае на сумесную работу, якая прынесла б практычны вынік і дапамагла б у вырашэнні многіх рэгіянальных пытанняў. "У цэнтры ўвагі нашай рэгіянальнай палітыкі - чалавек. Таму калі мы гаворым аб устойлівым развіцці тэрыторый, размова ідзе аб экалогіі, вырашэнні сацыяльных пытанняў, эканоміцы. А гэта даходнасць насельніцтва, узровень і якасць медыцынскага абслугоўвання, адукацыя і гэтак далей", - сказаў ён.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі прапанаваў пры падрыхтоўцы праграм ЕС каардынаваць дзеянні для забеспячэння эфектыўнага асваення грантаў. "Пры гэтым задачы, якія ставяцца, павінны быць зразумелымі, яснымі, адпрацаванымі. Мы павінны вызначыць напрамкі дзейнасці, кропкі росту для канкрэтных тэрыторый, - падкрэсліў ён. - Можа, мы зробім гэта на базе аднаго раёна і пакажам як прыклад - што трэба рабіць, каб аднавіць эканамічны патэнцыял". Аляксандр Папкоў дадаў, што асаблівую ўвагу пры гэтым неабходна ўдзяліць развіццю прадпрымальніцтва.

Ён сказаў, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Беларусі рыхтуецца канцэпцыя развіцця мясцовага самакіравання. "У аснову мы закладваем Еўрапейскую хартыю мясцовага самакіравання, але з улікам нашых асаблівасцей. З гэтай мэтай цяпер вывучаем практыку Францыі, Германіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы", - праінфармаваў Аляксандр Папкоў. Развіваецца супрацоўніцтва па гэтых пытаннях з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота з архіва Прадстаўнікі ЦВК Расіі стануць наглядальнікамі за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі
Учора 19:13
Беларусь зацікаўлена ў вывучэнні шведскага вопыту па дасягненні МУР - Шчоткіна
Учора 16:56
Паслы Беларусі і Аўстраліі абмеркавалі шляхі актывізацыі супрацоўніцтва
Учора 16:34
Фота з архіва Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу для пераадолення супярэчнасцей у Балівіі - МЗС
Учора 16:03
Кансультацыі паміж МЗС краін СНД па барацьбе з тэрарызмам пройдуць у Ашхабадзе
Учора 15:20
Саюзныя парламентарыі будуць назіраць за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў
Учора 12:36
Фота з архіва Пагадненні на 250 млн еўра плануецца падпісаць на аўстрыйска-беларускім бізнес-форуме ў Вене
Учора 10:00
Візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю дасць магчымасць закласці больш сур'ёзную базу для двухбаковых адносін - эксперт
Учора 09:21
Візіт Лукашэнкі ў ААЭ праходзіў у атмасферы адкрытасці і дружбы - пасол
Учора 09:00
Поўная версія