Поўная версія

Ертысбаеў: у Казахстана няма і не будзе альтэрнатывы еўразійскай інтэграцыі

Палітыка 20.05.2019 | 16:13
Ермухамет Ертысбаеў. Фота з архіва
Ермухамет Ертысбаеў. Фота з архіва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан цвёрда прыхільны да развіцця еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас абсалютна не было, няма і не будзе альтэрнатывы еўразійскай інтэграцыі. Стратэгічнае змяненне ў падыходах да Еўразійскага саюза немагчыма, - падкрэсліў дыпламат. - Мы ішлі і будзем ісці па гэтым шляху. Мы будзем пашыраць, выводзіць на новы якасны ўзровень Еўразійскі саюз. Ён будзе прывабным не толькі для былых рэспублік Савецкага Саюза".

Ермухамет Ертысбаеў нагадаў, што ў канцы мая Нур-Султан прыме юбілейны саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Падрабязнасці правядзення форуму пасол мае намер абмеркаваць на хуткай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. "Што датычыцца Беларусі, у нас тавараабарот - амаль мільярд долараў, таму што свабодны ператок капіталаў, уласнасці, тавараў, нават рабочай сілы. Гэта вельмі выгадна", - адзначыў пасол.

Дыпламат звярнуў увагу, што з аптымізмам глядзіць на далейшае развіццё ЕАЭС, і гэта не дзяжурныя фразы. Пасол успомніў сваю работу ў Грузіі. Паводле яго слоў, наяўнасць усемагчымых тарыфаў і пошлін да гэтага часу перашкаджае пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з гэтай краінай. "Таму ў нас няма альтэрнатывы Еўразійскаму саюзу, - рэзюмаваў Ермухамет Ертысбаеў. - Мы жывём у 21-м стагоддзі, калі дзяржава, замкнёная ў сваёй нацыянальнай шкарлупіне, - гэта ўжо мінулае".-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Валід аль-Муалем. Фота ТАСС Віцэ-прэм'ер Сірыі 20-24 ліпеня наведае Беларусь з афіцыйным візітам
Учора 19:09
Больш справы, менш слоў - чаму важна аператыўна вырашыць праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі
Учора 17:55
Кіраўнікі консульскіх службаў МЗС краін СНД збяруцца 19 ліпеня ў Душанбэ
Учора 09:00
Андрэй Дапкюнас. Фота з архіва Беларусь будзе настойліва пашыраць ініцыятыву "Хельсінкі-2" - Дапкюнас
18 Ліпень, 19:22
Расія і Беларусь будуюць адносіны з улікам інтарэсаў адзін аднаго - Пуцін
18 Ліпень, 17:36
Лукашэнка і Пуцін выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй
18 Ліпень, 17:23
Антоніу Гутэрыш. Фота Сіньхуа - БЕЛТА Генсакратар ААН высока ацэньвае намаганні Беларусі па ўмацаванні бяспекі ў свеце і рэгіёне
18 Ліпень, 12:16
Мацвіенка: рэалізацыю саюзнага дагавора важна напаўняць актуальнымі праектамі
17 Ліпень, 13:32
У ЕАЭС плануецца стварыць орган для каардынацыі курсавой палітыкі
17 Ліпень, 12:36
Поўная версія