Поўная версія

Беларусь зацікаўлена ў развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва з Германіяй - Мясніковіч

Палітыка 23.05.2019 | 19:22

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы двухбаковага партнёрства, у тым ліку на ўзроўні рэгіёнаў, абмяркоўваліся на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Беларусі Міхаіла Мясніковіча з паслом Германіі Петэрам Дэтмарам, які завяршае дыпламатычную місію ў краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Як адзначалася ў час сустрэчы, асаблівае значэнне Беларусь надае развіццю рэгіянальнага супрацоўніцтва. Сувязі паміж рэгіёнамі дзвюх краін прыкметна актывізаваліся, аднак патэнцыял далёка не вычарпаны. Яшчэ адзін прыярытэт - інвестыцыйнае партнёрства. Беларусь зацікаўлена ў больш дынамічным развіцці бізнес-кантактаў, стварэнні новых сумесных кампаній з Германіяй.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў станоўчую дынаміку супрацоўніцтва дзвюх краін: пашыраюцца міжпарламенцкія кантакты, умацоўваюцца гандлёва-эканамічныя сувязі, расце колькасць сумесных праектаў. "Гэта абумоўлена агульным пацяпленнем адносін з аб'яднанай Еўропай і Германіяй у прыватнасці", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Асобна бакі абмеркавалі магчымасць пашырэння маладзёжных кантактаў. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што гэта добрыя "інвестыцыі" ў будучыню. Петэр Дэтмар падтрымаў гэту ідэю і праінфармаваў, што, рыхтуючыся да мерапрыемстваў, прымеркаваных да 10-годдзя "Усходняга партнёрства", Германія надае гэтым пытаннях асаблівую ўвагу. "Упэўнены, нам удасца дабіцца прагрэсу па гэтай тэме", - сказаў ён.

Пасол пазітыўна ацаніў перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін. "Надышоў час, каб еўрапейцы разгледзелі Беларусь як суверэнную дзяржаву са сваёй гісторыяй, сваім мінулым, сучаснасцю і будучым. Заходняй Еўропе, у тым ліку Германіі, яшчэ трэба будзе над гэтым папрацаваць. У той жа час сёння погляд на Беларусь у Германіі адрозніваецца ад таго, што было чатыры гады таму", - звярнуў увагу ён.

У час перагавораў размова таксама ішла аб падрыхтоўцы Мінска да правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Пасол адзначыў, што дэлегацыя Бундэстага наведае Беларусь для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця гульняў.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Сямашка разлічвае на падпісанне да канца года візавага пагаднення з Расіяй
17:33
Макей пра беларуска-расійскія перагаворы ў Санкт-Пецярбургу: думаю, што сустрэча будзе змястоўная
10:46
Адносіны Беларусі і Швейцарыі выйшлі на якасна новы ўзровень - Турчын
Учора 19:08
Алег Пафераў. Фота з архіва Беларусь і Венесуэла прадаўжаюць супрацоўніцтва, хоць яно і пацярпела ад санкцый - пасол
Учора 11:59
Макей падкрэслівае важнасць эканамічнага вектара ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сусветных рынках
Учора 10:01
Францыя мае намер развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы ўмацавання еўрапейскай стабільнасці - пасол
Учора 10:00
Беларусь гатова прадастаўляць рэсурсы для міратворчых аперацый ААН
12 Ліпень, 17:16
Беларусь вітае рашэнне аб павышэнні ўзроўню дыппрадстаўніцтва Швейцарыі да пасольства
12 Ліпень, 12:26
Беларусь і Іран задаволены станам палітычных сувязей і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння
11 Ліпень, 09:38
Поўная версія