Поўная версія

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі супрацоўніцтва з ЮНЭЙДС

Палітыка 13.06.2018 | 17:38
Валянцін Рыбакоў. Фота МЗС
Валянцін Рыбакоў. Фота МЗС

13 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні і актывізацыі супрацоўніцтва з ЮНЭЙДС і іншымі міжнароднымі партнёрамі ў мэтах забеспячэння далейшых поспехаў па выкараненні ВІЧ/СНІДу. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў на пленарным пасяджэнні 72-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнік беларускай місіі пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да рэалізацыі Палітычнай дэкларацыі па выкараненні ВІЧ/СНІДу і стратэгіі Аб'яднанай праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЮНЭЙДС) "90-90-90".

Валянцін Рыбакоў праінфармаваў аб мерах, што прымаюцца ў Беларусі па барацьбе з ВІЧ/СНІДам, у прыватнасці, аб ходзе рэалізацыі дзяржаўных праграм па прафілактыцы ВІЧ-інфекцый. Так, за апошнія 10 гадоў расходы дзяржбюджэту на мэты барацьбы з ВІЧ/СНІДам былі павялічаны больш як у тры разы, што дазволіла стрымліваць захваральнасць у краіне на ўзроўні 25 чалавек на 100 тыс. насельніцтва.

Пастаянны прадстаўнік выказаў зацікаўленасць Беларусі ў прадаўжэнні і актывізацыі супрацоўніцтва з ЮНЭЙДС і іншымі міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку шляхам нарошчвання аб'ёмаў тэхнічнай дапамогі ў мэтах забеспячэння далейшых поспехаў па выкараненні ВІЧ/СНІДу.

У якасці паспяховага прыкладу такога супрацоўніцтва Валянцін Рыбакоў звярнуў увагу на Рэгіянальную нараду па тэматыцы процідзеяння ВІЧ/СНІДу і туберкулёзу, якая прайшла ў Мінску ў лістападзе 2016 года пры падтрымцы ЮНЭЙДС і СААЗ і аб'яднала 12 краін рэгіёну.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія