Поўная версія

Беларусь выступіла за ўзмацненне практычнай аддачы ад "Усходняга партнёрства" на форуме ў Бруселі

Палітыка 13.03.2018 | 10:07
Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка ў час удзелу ў Бруселі ў штогадовай сустрэчы старшых службовых асоб ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" зрабіў акцэнт на неабходнасці ўзмацнення практычнай аддачы ад гэтай пляцоўкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў у якасці аднаго з асноўных дакладчыкаў на пленарнай сесіі, прысвечанай удасканаленню дзейнасці "Усходняга партнёрства" ў святле вынікаў праведзенага ў 2017 годзе саміту.

Фота МЗС Беларусі

У час пленарнай часткі мерапрыемства і тэматычных дыскусій Алег Краўчанка выклаў падыходы Беларусі па павышэнні эфектыўнасці ністытуцыянальнай структуры "Усходняга партнёрства". У прыватнасці, беларускі прадстаўнік зрабіў акцэнт на неабходнасці ўзмацнення практычнай аддачы ад ініцыятывы, яе арыентацыі на канкрэтныя і адчувальныя праекты ў такіх сферах, як транспарт, энергаэфектыўнасць, развіццё інфармацыйных тэхналогій.

Алег Краўчанка заклікаў да далейшага выкарыстання "Усходняга партнёрства" ў якасці пляцоўкі для раўнапраўнага дыялогу паміж ЕС і краінамі-партнёрамі для ўмацавання ўзаемнага даверу і бяспекі ў рэгіёне. Намеснік міністра замежных спраў пацвердзіў зацікаўленасць і гатоўнасць Беларусі да перагавораў па новым базавым пагадненні з Еўрапейскім саюзам.

На пляцоўцы форуму беларускі прадстаўнік сустрэўся з дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па Расіі, "Усходнім партнёрстве", Цэнтральнай Азіі і АБСЕ Люкам Дэвінем, з намеснікам кіраўніка генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Катарынай Мацернавай. Алег Краўчанка таксама прыняў удзел у кансультацыях кіраўнікоў дэлегацый шасці краін - партнёраў "Усходняга партнёрства" з пасламі па асаблівых даручэннях шэрага дзяржаў ЕС.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Праект стратэгіі развіцця маладзёжнай інтэграцыі СД абмяркуюць 20-21 студзеня ў Мінску
09:01
Расія гатова і далей рухацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы - Мядзведзеў
Учора 18:58
Беларусь і ЕС вырашылі складаныя пытанні ў перагаворах па спрашчэнні візавага рэжыму
Учора 12:16
У час работы семінара Беларусь выступае за ўрэгуляванне спрэчных пытанняў толькі шляхам перагавораў
Учора 11:43
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі абмеркаваў з паслом Арменіі ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях
Учора 09:54
Парламентарыі Беларусі і Чэхіі бачаць значны патэнцыял развіцця двухбаковых адносін
12 Снежань, 12:15
У час сустрэчы. Фота МЗС Купчына абмеркавала з віцэ-канцлерам Аўстрыі развіццё супрацоўніцтва
12 Снежань, 09:00
Макей сустрэўся з дзяржсакратаром МЗС Нарвегіі Аўдунам Халворсенам
11 Снежань, 19:55
Пасяджэнне Саўміна Саюзнай дзяржавы пройдзе 13 снежня ў Брэсце
11 Снежань, 18:57
Поўная версія