Поўная версія

Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу для пераадолення супярэчнасцей у Балівіі - МЗС

Палітыка 11.11.2019 | 16:03
Фота з архіва
Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу ў мэтах пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцей у Балівіі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Зыходзім з неабходнасці вырашэння сітуацыі выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны. Рознагалоссі ў балівійскім грамадстве не павінны станавіцца падставай для супрацьпраўных дзеянняў, якія вядуць да непрадказальных наступстваў, - падкрэслілі ў МЗС. - Выказваем падтрымку ўсім намаганням, накіраваным на аднаўленне агульнанацыянальнай згоды ў Балівіі, і спадзяёмся, што ў самы кароткі тэрмін там усталюецца мір і стабільнасць".

У знешнепалітычным ведамстве пацвердзілі зацікаўленасць Беларусі ў развіцці адносін з Балівіяй як з перспектыўным партнёрам у гэтым рэгіёне Лацінскай Амерыкі ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемны інтарэс.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія