Поўная версія

Беларусь у 2020 годзе будзе сустаршынстваваць у СНД, а ў 2021-м стане старшынёй - Лебедзеў

Палітыка 10.10.2019 | 11:29
Фота з архіва
Фота з архіва

10 кастрычніка, Ашхабад /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь у 2020 годзе будзе сустаршынстваваць у Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінск неафіцыйна лічыцца сталіцай СНД. Там знаходзіцца штаб-кватэра Выканкама. І я заўсёды гавару з удзячнасцю ў адрас кіраўніцтва Беларусі, што мы атрымліваем там вельмі актыўную падтрымку ў нашай дзейнасці. І ў размяшчэнні штаб-кватэры, і вылучэнні ініцыятыў", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Ён паведаміў, што Беларусь згадзілася прыняць сустаршынства ў СНД у наступным годзе і, як чакаецца, у 2021 годзе зойме пасаду старшыні ў СНД. "Беларусь не раз была старшынёй у СНД і заўсёды паспяхова спраўлялася з гэтай місіяй. Мы глыбока ўпэўнены, што Беларусь была, ёсць і застанецца актыўнай удзельніцай нашага ўзаемадзеяння", - заявіў выканаўчы сакратар СНД.

Як чакаецца, у наступным годзе старшынства прыме Узбекістан, а Туркменістан і Беларусь будуць сустаршынямі. Гэта пытанне будзе канчаткова вырашана на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў 11 кастрычніка.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
У палітычных партыях знаходзяцца 65,5 працэнта зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты
18 Кастрычнік, 18:09
Парламенцкая дэлегацыя Славакіі наведае Беларусь 20-22 кастрычніка
18 Кастрычнік, 18:08
Турчын і Акімаў знялі рознагалоссі па праектах некаторых дарожных карт па паглыбленні інтэграцыі
18 Кастрычнік, 16:51
Фота з архіва У Беларусі зарэгістравана 558 кандыдатаў у дэпутаты
18 Кастрычнік, 12:16
Камісія Парламенцкага сходу абмяркуе ў Мінску праект бюджэту СД на 2020 год
17 Кастрычнік, 17:01
У СНД занепакоены ўзмацненнем актыўнасці НАТА ля граніц Садружнасці
17 Кастрычнік, 15:50
Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей. Фота з архіва Макей і Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін
17 Кастрычнік, 13:19
Больш за 2,3 тыс. нацыянальных наглядальнікаў ужо акрэдытавана на парламенцкіх выбарах у Беларусі
17 Кастрычнік, 09:35
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца ў Беларусі
17 Кастрычнік, 09:16
Поўная версія