Поўная версія

Беларусь пацвярджае гатоўнасць садзейнічаць аднаўленню сірыйскай эканомікі

Палітыка 09.01.2019 | 19:55

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыі Басамам Абдуль Маджыдам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі пацвердзіў гатоўнасць Беларусі садзейнічаць аднаўленню сірыйскай эканомікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"У час сустрэчы пацверджана нязменнасць пазіцыі Беларусі па падтрымцы незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі, а таксама гатоўнасць нашай краіны садзейнічаць аднаўленню сірыйскай эканомікі", - сказалі ў МЗС.

Бакі дасягнулі дамоўленасці аб актывізацыі палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, а таксама абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-сірыйскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Уладзімір Макей выказаў удзячнасць паслу Сірыі за актыўную плённую працу, накіраваную на ўмацаванне беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія