ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 жніўня 2022, 10:55

Беларусь інфармавала ААН аб непрымальнасці палітычна ангажыраваных высноў даклада па Ryanair

Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў правёў сустрэчу з генеральным сакратаром Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрышам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

"Беларускі дыпламат інфармаваў кіраўніка ААН аб непрымальнасці палітычна ангажыраваных высноў даклада рабочай групы Савета Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі па расследаванні інцыдэнту, звязанага з пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair у аэрапорце Беларусі 23 мая 2021 года", - праінфармавалі ў МЗС.

Валянцін Рыбакоў перадаў кіраўніку арганізацыі памятную запіску аб пазіцыі Беларусі па гэтай сітуацыі.

У час сустрэчы таксама была закранута праблематыка наступстваў міжнароднай харчовай бяспекі ва ўмовах санкцыйнага націску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі