Поўная версія

Беларусь і Венгрыя актывізуюць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў і пашыраць іх тэматыку

Палітыка 19.10.2018 | 18:32

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя актывізуюць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў і пашыраць іх тэматыку. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю гэтай краіны Петэрам Сіярта, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

"На сустрэчы з міністрам замежных спраў Петэрам Сіярта падрабязна абмеркавана праблематыка ўмацавання двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Акцэнт быў зроблены на рэалізацыі сумесных праектаў у будаўнічай, фармацэўтычнай, крэдытна-фінансавай, транспартнай, турыстычнай сферах. Дасягнута дамоўленасць аб канкрэтных сумесных кроках па ўмацаванні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, актывізацыі і пашырэнні тэматыкі кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін", - паведамілі ў пасольстве.

Таксама Аляксандр Хайноўскі сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надэм. У фокусе ўвагі бакоў былі пытанні нарошчвання ўзаемнага гандлю сельскагаспадарчымі і харчовымі таварамі, умацавання ўзаемадзеяння паміж ветэрынарнымі службамі, кааперацыі ў сферы селекцыі і насенняводства, рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў у галіне жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. "Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням захавання пазіцый і пашырэння прысутнасці на венгерскім рынку беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі", - гаворыцца ў паведамленні.

Абедзве сустрэчы адбыліся ў рамках падрыхтоўкі да IX пасяджэння беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое адбудзецца ў Мінску 5-6 лістапада паралельна з двухбаковым бізнес-форумам.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Уладзімір Сямашка. Фота з архіва Сямашка зрабіў першыя заявы на пасадзе пасла ў Расіі
Учора 17:17
Беларусь прыняла ўдзел у адкрытых дэбатах Савета Бяспекі ААН
Учора 11:01
Праблематыка рэгіянальнай бяспекі абмеркавана на сустрэчы Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі
Учора 09:36
Фота з архіва У час візіту Аліева ў Мінск плануецца падпісаць каля 10 дакументаў
12 лістапада, 14:24
Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па ўзаемадзеянні краін СНД у інфармацыйнай сферы пройдуць у Бішкеку
12 лістапада, 14:01
Саюзныя парламентарыі абмяркуюць ролю рэгіянальных СМІ ў інфармзабеспячэнні будаўніцтва СД
9 лістапада, 16:56
Фота МЗС Генконсульства Беларусі адкрылася ў Гуанчжоу
9 лістапада, 09:00
Макей: рашэнні саміту АДКБ у Астане ляжаць у рэчышчы палітыкі Беларусі
8 лістапада, 19:55
Рашэнне аб назначэнні новага генсакратара АДКБ адкладзена да наступнай сустрэчы прэзідэнтаў
8 лістапада, 18:54
Поўная версія