Поўная версія

Беларусь і Венесуэла абмеркавалі фарміраванне дагаворна-прававой базы ў адукацыі і ахове здароўя

Палітыка 19.08.2019 | 09:59
Уладзімір Грушэвіч і Іван Хіль. Фота пасольства Беларусі ў Венесуэле
Уладзімір Грушэвіч і Іван Хіль. Фота пасольства Беларусі ў Венесуэле

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Венесуэле Уладзімір Грушэвіч сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Венесуэлы па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Еўропы Іванам Хілем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У ходзе перагавораў абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку фарміраванне дагаворна-прававой базы ў сферы адукацыі і аховы здароўя, а таксама рэалізацыі праекта па будаўніцтве жылля. Акрамя таго, бакі разгледзелі ўзаемадзеянне Беларусі і Венесуэлы ў рамках міжнародных арганізацый.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія