Поўная версія

Беларусь і Турцыя павінны намеціць канкрэтныя крокі па рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва - Макей

Палітыка 28.08.2019 | 15:03
Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

28 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя павінны намеціць канкрэтныя крокі па рэалізацыі існуючага патэнцыялу супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на сустрэчы ў пашыраным складзе з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Турцыі Меўлютам Чавушаглу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу на той факт, што паміж дзвюма дзяржавамі няма сур'ёзных рознагалоссяў і склаліся дружалюбныя адносіны. Уладзімір Макей лічыць важным, што наладжаны добрыя кантакты паміж прэзідэнтамі дзвюх дзяржаў, што было пацверджана і на сённяшняй сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком МЗС Турцыі. Добрым прыкладам узаемадзеяння на вышэйшым узроўні з'яўляецца нядаўні візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Анкару. Сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі на працягу апошніх некалькіх гадоў сталі рэгулярнымі, заўважыў Уладзімір Макей, звярнуўшы ўвагу і на інтэнсіўнасць беларуска-турэцкіх сустрэч паміж міністэрствамі замежных спраў.

Як падкрэсліў міністр замежных спраў Беларусі, сёння Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці далейшага супрацоўніцтва з Турцыяй. Пры гэтым асноўнай задачай з'яўляецца развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу 27-28 жніўня наведвае Беларусь з афіцыйным візітам.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія