ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 чэрвеня 2023, 09:01

Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі гатоўнасць да актывізацыі палітычнага і эканамічнага дыялогу

Махмадшарыф Хакдод і Сяргей Алейнік. Фота МЗС
Махмадшарыф Хакдод і Сяргей Алейнік. Фота МЗС

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 6 чэрвеня правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Махмадшарыфам Хакдодам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім МЗС.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы ўсяго комплексу беларуска-таджыкскіх адносін. Асаблівы акцэнт зроблены на развіцці прамысловай кааперацыі і павелічэнні аб'ёмаў двухбаковага гандлю.

Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама цеснага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку інтэграцыйных аб'яднанняў - СНД, АДКБ і ШАС.

Сяргей Алейнік падзякаваў паслу за яго істотны ўклад у развіццё беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі