Поўная версія

Беларусь і Славакія маюць вялікі патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва - Пірштук

Палітыка 21.10.2019 | 15:04
Роберт Мадэй і Баляслаў Пірштук
Роберт Мадэй і Баляслаў Пірштук

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славакія маюць вялікі патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук на сустрэчы са славацкай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй канстытуцыйна-прававога камітэта, кіраўніком групы дружбы Нацыянальнага савета Славакіі з Беларуссю Робертам Мадэем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выйшлі на такую пазітыўную траекторыю росту і дынамікі, якая сведчыць аб тым, што патэнцыял наш вялізны і мы дакрануліся толькі да асобных граней таго супрацоўніцтва, якое маглі б рэалізаваць", - сказаў Баляслаў Пірштук.

Гэта ўжо трэцяя афіцыйная сустрэча са славацкімі парламентарыямі ў бягучым годзе, што дае магчымасць больш упэўнена выбудоўваць прыярытэты далейшага супрацоўніцтва. "У нас вельмі добрыя міжурадавыя адносіны, узмацнілася ўзаемадзеянне на вышэйшым узроўні. Мне імпануе, што мы сталі бліжэй на міжнародных пляцоўках", - расказаў намеснік старшыні.

Баляслаў Пірштук акцэнтаваў увагу на пытаннях бяспекі ў рэгіёне. Ён падкрэсліў, што беларуская ініцыятыва "Хельсінкі-2" становіцца ўсё больш актуальнай. "Лічу, што парламентарыям неабходна яшчэ раз уважліва вярнуцца да гэтай тэмы, каб выбудаваць такія рычагі і формулу ўплыву на працэсы, што адбываюцца на кантыненце, якія сапраўды маглі б даць магчымасць устанавіць стабільны мір у рэгіёне", - адзначыў намеснік старшыні. Ён дадаў, што ў Беларусі і Славакіі ёсць патэнцыял для росту тавараабароту і шмат сфер для ўзаемадзеяння.

Роберт Мадэй у сваю чаргу падкрэсліў, што Славакія зацікаўлена развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю. "Нашы сустрэчы праходзяць даволі часта. Гэта вельмі добра для супрацоўніцтва і дружбы", - сказаў ён.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота МЗС Беларусь і ААЭ абмяркоўваюць магчымасць узаемнага прызнання вадзіцельскіх правоў
Учора 19:55
Андрэйчанка: у абноўленай мадэлі СД павінна быць выразная нацэленасць на вырашэнне практычных задач
Учора 14:01
Зась абмеркаваў з калегамі з СНД актуальныя пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі
Учора 12:22
Алег Гайдукевіч. Фота з архіва Парламентарыям трэба будзе больш актыўна пашыраць інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне - Гайдукевіч
Учора 09:04
Рапота: для беларуска-расійскай інтэграцыі 2019 год стаў самым інтэнсіўным
20 Лістапад, 17:01
Сямашка: узгоднена 21 інтэграцыйная дарожная карта
20 Лістапад, 14:23
Фота МЗС Развіццё ўзаемадзеяння Беларусі з агенцтвамі ААН абмеркавалі на сустрэчы Рыбакоў і Гутэрыш
20 Лістапад, 10:15
Румас: вынікі інтэграцыі ў СД відавочныя і бясспрэчныя
20 Лістапад, 09:00
Румас і Мядзведзеў шэсць гадзін абмяркоўваюць інтэграцыйныя дарожныя карты
19 Лістапад, 19:23
Поўная версія