Поўная версія

Беларусь і Расія знайшлі разуменне па большасці пытанняў інтэграцыйнага парадку дня - Румас

Палітыка 21.06.2019 | 19:08
Сяргей Румас
Сяргей Румас

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія знайшлі разуменне па большасці пытанняў інтэграцыйнага парадку дня ў Саюзнай дзяржаве, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы калегі за гэты час (пасля сустрэчы прэм'ер-міністраў 24 мая. - Заўвага БЕЛТА) правялі шэраг плённых сустрэч. У суботу (15 чэрвеня) нашы дзве перагаворныя каманды цэлы дзень прысвяцілі абмеркаванню пытанняў. Большасць з іх знайшлі разуменне ў абодвух бакоў, засталіся пэўныя моманты, якія мы сёння павінны абмеркаваць", - сказаў Сяргей Румас.

Дзмітрый Мядзведзеў пацвердзіў, што з моманту апошняй сустрэчы кіраўнікоў урадаў праведзена работа па збліжэнні пазіцый. "У працэнтах ацэньваць гэта складана, але тое, што пазіцыі збліжаюцца, гэта безумоўна так. Нам трэба сёння прайсціся па ўсіх пытаннях, якія застаюцца, дзе гэта будзе магчыма - цяпер вызначыцца, нейкія пытанні адкласці на іншыя кансультацыі", - дадаў ён.

Сяргей Румас закрануў тэму II Еўрапейскіх гульняў. "Расійская дэлегацыя прадстаўлена вельмі добрай камандай спартсменаў, усе кажуць, што яна відавочны медальны фаварыт. Я жадаю расійскай зборнай добра выступіць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Дзмітрый Мядзведзеў у сваю чаргу павіншаваў беларускі бок з адкрыццём II Еўрапейскіх гульняў. "Спадзяюся, што не толькі цырымонія адкрыцця, але і ўсе спаборніцтвы прынясуць сапраўдную радасць як самім спартсменам, так і вялікай колькасці балельшчыкаў", - сказаў ён.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Уладзімір Андрэйчанка і Мамука Бахтадзэ Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні супрацоўніцтва з Грузіяй па ўсіх напрамках - Андрэйчанка
Учора 13:58
Макей аб запрашэнні на выбары замежных наглядальнікаў: гэта сведчыць аб адкрытасці Беларусі
Учора 11:46
Пастаянныя прадстаўнікі СНД сфарміруюць 28 жніўня праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў
Учора 11:34
Мамука Бахтадзэ. Фота RFE/RL Прэм'ер-міністр Грузіі наведае з афіцыйным візітам Беларусь
22 Жнівень, 18:51
Макей і Рапота абмеркавалі ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве
22 Жнівень, 17:48
Беларусь спадзяецца на хутчэйшую нармалізацыю абстаноўкі ў Ганконгу - МЗС
22 Жнівень, 16:07
Рышард Тарлецкі і Баляслаў Пірштук Беларусь і Польшча разлічваюць падпісаць пагадненне аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве ў 2020 годзе
22 Жнівень, 11:39
Перамір'е на ўсходзе Украіны, якое пачалося 21 ліпеня, самае дзейснае з пачатку канфлікту - Сайдзік
22 Жнівень, 10:50
Супрацоўніцтва Беларусі і ЮНВТО абмеркавалі ў Мадрыдзе
21 Жнівень, 14:02
Поўная версія