Поўная версія

Беларусь і НАТА абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння

Палітыка 02.12.2019 | 14:13

2 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) Аляксандр Міхневіч сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара НАТА Мірчам Джаанэ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"На сустрэчы Аляксандр Міхневіч і Мірча Джаанэ абмеркавалі актуальнае ўзаемадзеянне нашай краіны з Паўночнаатлантычным альянсам, а таксама пытанні дзейнасці НАТА", - адзначылі ў Міністэрстве замежных спраў.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія