Поўная версія

Беларусь і Малайзія пацвярджаюць зацікаўленасць ва ўмацаванні двухбаковых адносін

Палітыка 13.02.2018 | 18:35
Фота з архіва
Фота з архіва

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі і Малайзіі па сумяшчальніцтве Валерый Калеснік уручыў даверчыя граматы Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі султану Мухамаду V. Пацверджана зацікаўленасць ва ўмацаванні двухбаковых адносін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час сустрэчы ў афіцыйнай рэзідэнцыі Вярхоўнага кіраўніка Малайзіі бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні і развіцці беларуска-малайзійскіх адносін, рэалізацыі існуючага патэнцыялу нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі", - расказалі ў ведамстве.

Паводле інфармацыі пасольства, экспарт беларускіх тавараў у Малайзію ў 2017 годзе склаў амаль $120 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам больш як на 13 працэнтаў. Пры гэтым Беларусь паставіла ў Малайзію рэкордныя за апошнія тры гады 625 тыс. т хлорыстага калію (114,4 працэнта да ўзроўню 2016-га). Экспарт беларускіх калійных угнаенняў садзейнічае сельскай гаспадарцы Малайзіі ў вытворчасці важнай экспартнай пазіцыі - пальмавага алею.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Беларусь высока цэніць рашэнне Судана аб адкрыцці дыппрадстаўніцтва ў Мінску - Румас
13:33
Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Судана трэба вывесці на больш высокі ўзровень - Андрэйчанка
12:12
Нацыянальную асацыяцыю мясцовага самакіравання плануецца стварыць у Беларусі
11:20
Перагаворы віцэ-прэм'ераў Беларусі і Расіі пройдуць 11 снежня ў Маскве
Учора 18:02
Парламентарыі Беларусі і Францыі будуць садзейнічаць умацаванню інвестсупрацоўніцтва
Учора 17:50
Пастаянны прадстаўнік Беларусі выбрана старшынёй Камісіі па папярэджанні злачыннасці ЭКАСАС
Учора 15:25
Амар Хасан Ахмед аль-Башыр Прэзідэнт Судана: для мяне вялікае шчасце быць у дружалюбнай Беларусі
Учора 11:38
Макей: у пагадненні з Расіяй аб узаемным прызнанні віз знойдзены баланс кампрамісаў
Учора 11:32
Пытанне аб назначэнні новага генеральнага сакратара АДКБ павінна быць вырашана да канца года
Учора 10:58
Поўная версія