Поўная версія

Беларусь і Кіпр робяць захады па ўзаемным спрашчэнні візавага рэжыму

Палітыка 05.11.2019 | 16:51

5 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кіпр робяць захады па ўзаемным спрашчэнні візавага рэжыму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Гэта тэма была ў ліку разгледжаных на праведзеных у Нікасіі беларуска-кіпрскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў па консульскіх пытаннях. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Кірыл Драгун, кіпрскую - дырэктар упраўлення па пытаннях шэнгена, консульскага і крызіснага ўпраўлення знешнепалітычнага ведамства Дзімітрыс Хадзіяргіру.

"Абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння консульскіх службаў дзвюх краін, канкрэтныя крокі па спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Кіпрам, а таксама перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў галіне аказання прававой дапамогі па крымінальных і грамадзянскіх справах, пытанні консульска-прававой абароны грамадзян", - расказалі ў прэс-службе.

Наступны раўнд двухбаковых кансультацый па консульскіх пытаннях дамовіліся правесці ў беларускай сталіцы.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія