Поўная версія

Беларусь і Егіпет актывізуюць міжпарламенцкія кантакты

Палітыка 06.11.2019 | 18:48
Алі Абдэль аль-Саед і Сяргей Цярэнцьеў. Фота МЗС
Алі Абдэль аль-Саед і Сяргей Цярэнцьеў. Фота МЗС

6 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет актывізуюць міжпарламенцкія кантакты. Гэту тэму сёння на сустрэчы абмяркоўвалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў і старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль аль-Саед, паведмілі карэспандэнту

БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні ў чэрвені бягучага года.

Асаблівую ўвагу субяседнікі ўдзялілі важнасці прадаўжэння міжпарламенцкіх кантактаў паміж Беларуссю і Егіптам. Адзначаны высокая значнасць першага афіцыйнага візіту старшыні Палаты прадстаўнікоў Егіпта ў Беларусь у лістападзе мінулага года, а таксама падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве і стварэння груп дружбы ў парламентах дзвюх краін.

З улікам запрашэння егіпецкага боку дасягнута дамоўленасць аб правядзенні візіту ў адказ старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў Егіпет.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія