Поўная версія

Беларусь і Азербайджан развіваюць узаемадзеянне ў сферы бяспекі

Палітыка 18.09.2019 | 19:55
Фота з архіва
Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У час візіту дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася ў Азербайджан адбыліся яго перагаворы з сакратаром Савета бяспекі гэтай краіны Рамілем Усубавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

Падпісаны план узаемадзеяння паміж апаратамі саветаў бяспекі Беларусі і Азербайджана на 2020-2021 гады.

На сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Рамізам Мехціевым былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Поўная версія