ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 27 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 кастрычніка 2022, 13:50

Беларусь і ААЭ рыхтуюцца да пасяджэння сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве

Андрэй Лучанок і Ахмед Алі аль-Саег. Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах
Андрэй Лучанок і Ахмед Алі аль-Саег. Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок 4 кастрычніка сустрэўся з дзяржаўным міністрам гэтай краіны Ахмедам Алі аль-Саегам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны шэраг пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння, уключаючы правядзенне чарговага пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам ААЭ. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні інвестыцыйнай тэматыкі, мадальнасці абмену дзелавымі дэлегацыямі.

Напярэдадні 30-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін была дадзена высокая ацэнка ўстойлівай дынаміцы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, намечаны планы па яго інтэнсіфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі