Поўная версія
Фотанавіны
Усе фота

Ігар Стасевіч другі раз прызнаны лепшым футбалістам Беларусі

05.12.2018 | 10:02
Ігар Стасевіч другі раз прызнаны лепшым футбалістам Беларусі

Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і барысаўскага БАТЭ Ігар Стасевіч прызнаны лепшым футбалістам Беларусі 2018 года. Такі вынік традыцыйнага падагульняючага апытання, у якім прынялі ўдзел беларускія спартыўныя журналісты і футбольныя спецыялісты. Сваю заслужаную ўзнагароду лаўрэат атрымаў 4 снежня на цырымоніі падвядзення вынікаў футбольнага сезона "Зорны мяч - 2018" у Мінску.

На здымку: прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і лепшы футбаліст Беларусі 2018 года капітан БАТЭ Ігар Стасевіч.

Поўная версія