Поўная версія
Фотанавіны
Усе фота

Беларуска Марыя Мартынава заняла шостае месца ў стральбе з вінтоўкі на II Еўрапейскіх гульнях

24.06.2019 | 17:07
Беларуска Марыя Мартынава заняла шостае месца ў стральбе з вінтоўкі на II Еўрапейскіх гульнях

Беларуска Марыя Мартынава на II Еўрапейскіх гульнях заняла шостае месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі стоячы на дыстанцыі 10 м. У фінале спаборніцтваў у ціры імя маршала С.Цімашэнкі Марыя Мартынава, дачка праслаўленага беларускага стралка Сяргея Мартынава, а цяпер старшага трэнера нацыянальнай каманды, паказала рэзультат 163,2 ачка.

Першае месца заняла Лаура-Геаргета Коман з Румыніі - 178,7 ачка. Другая пазіцыя ў прадстаўніцы Швейцарыі Ніны Крыстэн - 177,4. Трэцяе месца ў Нікалы Мазуравай з Чэхіі - 176,4.

На здымку: Марыя Мартынава (Беларусь)

Поўная версія