Поўная версія
Фотанавіны
Усе фота

Беларусь і Вялікабрытанія падпісалі канвенцыю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання

26.09.2017 | 14:33
Беларусь і Вялікабрытанія падпісалі канвенцыю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання

Беларусь і Вялікабрытанія падпісалі міжурадавую канвенцыю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання адносна падаткаў на даходы і капітал і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў. Цырымонія падпісання адбылася 26 верасня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Ад беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, ад Вялікабрытаніі - дзяржаўны міністр па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Алан Дункан.

На здымку: дзяржаўны міністр па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Алан Дункан і міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка ў час падпісання.

Поўная версія