Поўная версія
Фотанавіны
Усе фота

Беларусь і Расія пашыраюць узаемадзеянне ў сферы інфармацыйнай бяспекі

11.09.2019 | 10:23
Беларусь і Расія пашыраюць узаемадзеянне ў сферы інфармацыйнай бяспекі

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 10 верасня ў Мінску сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.

Бакі абмяняліся думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначылі яго пазітыўную дынаміку па ўсіх напрамках.

У час кансультацый апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Расіі з удзелам прадстаўнікоў шэрага міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін асаблівая ўвага была ўдзелена дзеючым механізмам кантролю над узбраеннямі, пошуку новых падыходаў да падтрымання міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, а таксама супрацоўніцтву ў сферы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

На здымку: Станіслаў Зась і Мікалай Патрушаў падпісалі план рэалізацыі асноўных напрамкаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі

Поўная версія