Поўная версія
Фотанавіны
Усе фота

Байцы элітнай роты сустрэліся з віцебскімі школьнікамі

21.11.2019 | 17:40
Байцы элітнай роты сустрэліся з віцебскімі школьнікамі

Байцы міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады правялі ў сярэдняй школе нумар 28 Віцебска акцыю "Міратворац". Установа адукацыі з канца кастрычніка мае статус школы міру, у ёй з'явіўся атрад юных пасланнікаў міру. Ваеннаслужачыя міратворчай роты 21 лістапада правялі выстаўку стралковага ўзбраення, абмундзіравання і экіпіроўкі байцоў сіл спецыяльных аперацый. У дзяцей экспазіцыя выклікала шчыры інтарэс, школьнікі рабілі сэлфі са зброяй, салдатамі.

На здымку: у час сустрэчы са школьнікамі.

Загрузіць яшчэ
Поўная версія