Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Зіноўскі Уладзімір Іванавіч

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў г.п.Ялізава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1978 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава, у 1993 г. - Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 1981-1986 гадах - старшы інжынер Галоўнага ўпраўлення вылічальных работ Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР, старшы, вядучы спецыяліст упраўлення статыстыкі прамысловасці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР, затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы. У 1986-1989 гг. - намеснік начальніка Статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення статыстыкі. У 1989-1992 гг. - у Савеце Міністраў: старшы рэферэнт сектара эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых планаў эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст эканамічнага аддзела, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі і знешніх сувязей, вядучы спецыяліст упраўлення эканомікі, галоўны спецыяліст сектара прагназавання і аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця ўпраўлення эканомікі Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў. У 1992-1998 гг. - першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізе, першы намеснік міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, са снежня 1998 г. - міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь з кастрычніка 2008 г.

Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь назначаны ў снежні 2014 года.

Поўная версія