Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Жарко Васіль Іванавіч

Нарадзіўся ў 1956 годзе ў в.Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1984 г. скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1975-1977 гг. служыў у арміі. У 1984-1991 - урач-інтэрн Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, урачом-тэрапеўтам, раённым педыятрам, загадчыкам аддзялення Драгічынскай раённай бальніцы. У 1991 - 2002 гг. - урач-інспектар, намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама. У 2002-2003 гадах - намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага унітарнага прадпрыемства "Санаторый "Крыніца". У 2003-2005 гадах - генеральны дырэктар УП "Белпрафсаюзкурорт". У 2005-2006 гг. - выконваючы абавязкі генеральнага сакратара Рэспубліканскага камітэта Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з мая 2006 г.

У снежні 2016 назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі.

Поўная версія