Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Турчын Аляксандр Генрыхавіч

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі

нарадзіўся ў 1975 годзе ў Навагрудку. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

У 1997-1998 гадах быў дырэктарам магазіна калгаса "Авангард" Навагрудскага раёна.

Са студзеня па ліпень 1999 года - дзяржаўны падатковы інспектар інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскім раёне.

У 1999-2004 гадах займаў пасаду галоўнага кантралёра-рэвізора кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Навагрудскім раёне, затым па Гродзенскай вобласці. У далейшым да 2007 года ўзначальваў фінансавы аддзел Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці.

З 2007 па 2010 год быў намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама.

У 2010-2012 гадах - старшыня камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама. Затым да 2015 года займаў пасаду намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама.

З 2015 па 2016 год - памочнік Прэзідэнта Беларусі - галоўны інспектар па Гомельскай вобласці. З 2016 года кіраваў Апаратам Савета Міністраў Беларусі.

Поўная версія