Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Сямашка Уладзімір Ільіч

Нарадзіўся ў 1949 г. у г.Калінкавічы Гомельскай вобласці. У 1972 гг. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1974-1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, галоўным інжынерам каардынацыйнага вытворча-тэхнічнага комплексу спецыяльнага машынабудавання - галоўным інжынерам ДКБМ імя Ф.Э.Дзяржынскага НВА "Інтэграл".

У 1996-2000 гг. - генеральны дырэктар Мінскага ВА "Гарызонт", з 2000 г. - генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Завод "Гарызонт". У 2001-2003 гг. - міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь, выконваючы абавязкі намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 

Са снежня 2003 г. - першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2014 г. назначаны намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Поўная версія