Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Шульган Канстанцін Канстанцінавіч

Міністр сувязі і інфарматызацыі

Нарадзіўся ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці. У 1989 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны.

З чэрвеня 1989 года па студзень 1995 года праходзіў службу на пасадах інжынера трэцяга аддзела вайсковай часці 51458 і старшага афіцэра чацвёртага аддзела Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Міністэрстве абароны Беларусі.

Затым па чэрвень 2008 года займаў пасады старшага афіцэра, галоўнага спецыяліста, начальніка групы, начальніка аддзела ў структуры Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Савеце бяспекі Беларусі.

У 2008-2013 гадах праходзіў ваенную службу на афіцэрскіх пасадах у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Беларусі. У красавіку 2016 года назначаны намеснікам начальніка ААЦ.

У жніўні 2018 года назначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Поўная версія