Нарадзілася ў 1958 годзе на востраве Кільдын Мурманскай вобласці (Расія). У 1982 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Жданава па спецыяльнасці "фізіка", у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1982 па 1985 г. працавала інжынерам у ВА «Інтэграл», потым – настаўнікам фізікі, намеснікам дырэктара школы, дырэктарам школы, начальнікам упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска.
У 2003–2005 гг. – намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска, у 2005–2007 гг. – старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З 2007 г. працавала на пасадзе намесніка, першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны.
2009-2016 гг. - міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.