Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Мацюшэўскі Васіль Станіслававіч

Мацюшэўскі Васіль Станіслававіч нарадзіўся ў 1969 г. у Оршы Віцебскай вобласці. У 1991 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1994 г. - аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, кандыдат эканамічных навук.

З кастрычніка 1991 г. па май 1992 г. працаваў начальнікам аддзела ў шматгаліновым навукова-вытворчым гасразліковым прадпрыемстве (аб'яднанні) "Фенікс", з мая па снежань 1992 г. быў навуковым супрацоўнікам у Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Дзяржэканамплана БССР. Са снежня 1992 г. па красавік 1994 г. займаў пасады аташэ, трэцяга сакратара аддзела міжнародных эканамічных адносін у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. У 1994-1997 гг. займаў пасады галоўнага эканаміста, начальніка аддзела, намесніка начальніка ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997-1998 гг. працаваў эканамічным саветнікам у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, у 1998-2001 гг. займаў пасаду дырэктара дэпартамента ў Нацыянальным банку. З 2001 г. - намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка. У 2010 г. перайшоў на работу ў кіраўніцтва ААТ "БПБ-Банк". Да снежня 2014 г. - старшыня Праўлення ААТ "БПБ-Ашчадбанк".

Першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь са снежня 2014 г.

Поўная версія