Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Крутой Дзмітрый Мікалаевіч

Міністр эканомікі Беларусі

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2010 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

Са жніўня 2003 года па 2004 год - інжынер кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, аспірант ВНУ.

У 2004-2006 гадах - вядучы, галоўны эканаміст сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі.

У 2006-2014 гадах - намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў Міністэрства эканомікі, затым намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў - начальнік упраўлення ляснога комплексу.

У 2014 годзе назначаны намеснікам міністра эканомікі, у 2017 годзе - першым намеснікам міністра.

У жніўні 2018 года ўзначаліў Міністэрства эканомікі Беларусі.

Поўная версія