Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Ісачанка Анатоль Міхайлавіч

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Нарадзіўся ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Пачынаў працоўную дзейнасць з пасады трактарыста саўгаса "Клінцоўскі". Пасля заканчэння сельгасакадэміі з 1988 па 2002 год працаваў на розных пасадах у сельскіх гаспадарках Магілёўскай вобласці. Затым працаваў на кіруючых пасадах у органах выканаўчай улады.

У 2004-2008 гадах - старшыня Кіраўскага райвыканкама. У 2008-2014 гадах - намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама; у 2014-2016 гадах - старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Да назначэння ў ліпені 2017 года старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта працавацаў на пасадзе памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Мінскай вобласці.

Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Поўная версія