Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Галоўчанка Раман Аляксандравіч

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

Нарадзіўся ў 1973 ў Жодзіне. У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расіі, у 2003 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

У 1996-1997 гадах з'яўляўся рэферэнтам старшыні праўлення, намеснікам генеральнага дырэктара ЗАТ "Белтэхэкспарт".

З 1997 па 2002 год - галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі.

У 2002-2005 гадах - намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем законаў у ваенна-прамысловым комплексе пракуратуры Беларусі.

Затым да 2006 года быў галоўным саветнікам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

У 2006-2009 гадах - галоўны саветнік аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі, галоўны саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.

З ліпеня па снежань 2009 года - саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Польшчы.

Затым назначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі, займаў гэту пасаду да 2013 года.

У красавіку 2013 года стаў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, пазней па сумяшчальніцтве - у Катары, Кувейце і Саудаўскай Аравіі.

У жніўні 2018 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Поўная версія