Поўная версія
Персоны
Усе персоны

Акуловіч Ірына Барысаўна

Генеральны дырэктар БЕЛТА

Нарадзілася ў 1974 годзе ў Магілёве. Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова.

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання ад Магілёўскай вобласці. З'яўляецца членам Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Раней Ірына Акуловіч працавала на розных пасадах у Магілёўскім абласным тэлерадыёаб'яднанні, прайшла шлях ад уласнага карэспандэнта да загадчыцы карэспандэнцкага пункта ў Магілёве Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.

З 2009 года да гэтага часу працавала дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра "Тэлерадыёкампанія "Магілёў".

У красавіку 2018 г. назначана генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва".

Поўная версія