Поўная версія
Ігар Карпенка

Урокі ў школах не павінны быць сумнымі

Меркаванні 30.10.2019 | 17:35
Ігар Карпенка Ігар Карпенка Міністр адукацыі Беларусі

Урокі ва ўстановах адукацыі павінны быць цікавымі і сучаснымі, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка на калегіі ведамства "Аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сістэме адукацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, колькі існуе школа, столькі гавораць аб перагружанасці вучняў. Гэта пытанне неадназначнае, паколькі навучанне павінна быць напружаным, інакш не будзе развіцця, а сам працэс вучобы стане нецікавым.

"Лічу, што дзеці ў большай ступені стамляюцца ад сумных урокаў і такіх жа сумных, незацікаўленых у сваёй рабоце настаўнікаў", - адзначыў Ігар Карпенка. Урокі павінны быць цікавымі і сучаснымі, тады ўсе забудуць пра стомленасць. Дарэчы, калі заняткі ідуць цікава і абстаноўка добразычлівая, то час ляціць непрыкметна, і з боку вучняў няма скаргаў на ператамленне".

Міністр падкрэсліў, што для змяншэння нагрузкі складаныя тэмы перанеслі ў старэйшыя класы; частка складанага вучэбнага матэрыялу выключана на базавым узроўні і перанесена для вывучэння на павышаны ўзровень, забяспечана ўзгодненасць вучэбных праграм па розных прадметах, скарочаны пералік паняццяў, абавязковых для засваення; выключана дубліраванне вучэбнага матэрыялу ў праграмах.

Ігар Карпенка дадаў, што перагрузка ўзнікае таксама з-за таго, што вучань атрымлівае заданне дадому, не засвоіўшы асноўны матэрыял на ўроку, без тлумачэння настаўніка аб тым, як яго выконваць. "А хіба не прыводзяць да стамляльнасці вучня няправільны расклад заняткаў, штучнае павелічэнне часу знаходжання ў школе? Маю на ўвазе выпадкі, калі ў раскладзе ёсць фортачкі не для настаўніка, а для вучняў. Калі першыя ўрокі знікаюць і становяцца сёмымі і восьмымі. Калі парушаюцца патрабаванні санітарных норм і правіл аб уліку складанасці прадметаў у раскладзе", - сказаў ён.

Поўная версія