Поўная версія
Артур Гаспаран

Нумар спявачкі ZENA стаў адной з яркіх фарбаў першага паўфіналу

Меркаванні 15.05.2019 | 15:40
Артур Гаспаран Артур Гаспаран Журналіст, музычны крытык

Выступленне беларускай удзельніцы міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" стала адной з яркіх фарбаў першага паўфіналу. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся вядомы расійскі журналіст, музычны крытык Артур Гаспаран.

"У кантэксце першага паўфіналу з'явілася такая яркая, вельмі маладзёжная, свежая, пазітыўная фарба ў выглядзе беларускай спявачкі, яе такога лёгкага нумара, выдатна пастаўленага цудоўным рэжысёрам Андрэем Царам. Я думаю, што менавіта гэта і прывабіла людзей, якія глядзелі паўфінал. Яны звярнулі на гэта ўвагу", - сказаў Артур Гаспаран.

Паводле яго слоў, заўсёды вельмі складана папярэдне ацэньваць асобна нумар канкрэтнага ўдзельніка "Еўрабачання". "Часам некаторыя рэчы лепш бачацца ў комплексе, калі яны ў кантэксце іншых нумароў", - адзначыў музычны крытык. Ён дадаў, што першапачаткова не выключаў магчымасць выхаду Беларусі ў фінал.

Сёння ў Тэль-Авіве запланавана генеральная рэпетыцыя другога паўфіналу, які пройдзе 16 мая. Фінальнае шоу адбудзецца 18 мая.

Ізраіль праводзіць "Еўрабачанне" трэці раз. Раней ён прымаў конкурс песні ў 1979 і 1999 гадах. Слоган "Еўрабачання-2019" - Dare To Dream ("Не бойся марыць").

Поўная версія