Музыкант павінен займацца музыкай, а не палітыкай, заявіў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі народны артыст, прафесар Міхаіл Фінберг, каменціруючы рашэнне народнага артыста СССР, скрыпача і дырыжора Уладзіміра Співакова адмовіцца ад ордэна Францыска Скарыны, уручанага яму Аляксандрам Лукашэнкам у 2014 годзе.
"Уладзімір Співакоў - гэта выдатны расійскі музыкант. Але музыкант павінен займацца музыкай, а не палітыкай", - сказаў Міхаіл Фінберг.
Маэстра адзначыў, што кіраўніцтва краіны шчыра на дзяржаўным узроўні ацаніла яго заслугі ў мастацтве. "Уладзіміра Співакова столькі разоў прымалі ў Беларусі ў навучальных установах і ў лепшых залах. Ён аб'ездзіў шмат краін свету і бачыў, дзе дрэнна, а дзе добра. У нашай краіне ўсё добра", - дадаў ён.