Поўная версія
Сяргей Бобрыкаў

Колькасць адтэрміновак ад арміі неабходна пераглядаць

Меркаванні 04.04.2019 | 14:09
Сяргей Бобрыкаў Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

Колькасць адтэрміновак ад арміі трэба пераглядаць, цяпер іх колькасць вельмі вялікая. Такое меркаванне выказаў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Бобрыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэпутат адзначыў, што дэмаграфічная сітуацыя даволі складаная. "Цяпер у нас ідзе вялікі некамплект прызыўнога кантынгенту. Вядома, трэба перагледзець пытанні адтэрміновак. Таму што такая колькасць адтэрміновак, асабліва па адукацыі, - гэта вельмі шмат, - падзяліўся меркаваннем Сяргей Бобрыкаў. - У недалёкім мінулым служылі ўсе, каму споўнілася 18 гадоў. І нічога страшнага, калі малады чалавек будзе служыць у арміі, нават калі прызавуць з парты ВНУ".

"Дрэнна, калі ёсць зброя, боепрыпасы, тэхніка, а валодаць ёю ніхто не ўмее. Радзіму абараняць трэба умець кожнаму, я лічу", - дадаў дэпутат.

Поўная версія