Поўная версія
Камандар Маджыдаў

ІІ Еўрапейскія гульні - свята спорту і сілы духу

Меркаванні 26.06.2019 | 14:55
Камандар Маджыдаў Старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы

ІІ Еўрапейскія гульні з'яўляюцца святам спорту і сілы духу. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы (БФБ) Камандар Маджыдаў.

"Думаю, ІІ Еўрапейскія гульні пасадзейнічаюць папулярызацыі барацьбы і спорту ў Беларусі. Гэтыя спаборніцтвы - свята спорту і сілы духу. Пасля Гульняў мы можам смела праводзіць вялікія міжнародныя спаборніцтвы і нават Алімпіяду", - сказаў ён.

Беларускі атлет Азамат Нурыкаў будзе змагацца сёння за бронзавую ўзнагароду, Алі Шабанаў - за залаты медаль. "Разлічваем, што высокі барцоўскі клас пакажа Аляксандр Гуштын", - адзначыў Камандар Маджыдаў.

Кіраўнік федэрацыі перад стартам Гульняў пажадаў беларускім атлетам паказаць свой максімум, праявіць барцоўскі характар і сілу духу. Ён адзначыў, што сочыць за поспехамі беларусаў і ў іншых відах спорту, у прыватнасці ў пляжным футболе і адзінаборствах.

Расійскі журналіст Аляксей Лебедзеў лічыць, што правядзенне Еўрапейскіх гульняў - добрая традыцыя. "Чым больш спаборніцтваў, тым лепш. Еўропе не хапала такіх спаборніцтваў. Ёсць Азіяцкія, Панамерыканскія гульні, а Еўрапейскіх не было", - сказаў ён. Аляксей Лебедзеў дадаў, што беларусы добра ўмеюць праводзіць буйныя міжнародныя турніры і зрабіць так, каб госці адчувалі сябе камфортна.

ІІ Еўрапейскія гульні праходзяць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У іх удзельнічаюць больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін. Спаборніцтвы прымаюць 12 спартыўных аб'ектаў.

Поўная версія